Луіс Феліпі Скалары
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Феліпан (парт.-браз. Felipão), Сяржант, Драўляная нага[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 лістапада 1948[2] (76 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Бразілія Італія Партугалія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[заўв 1] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; нар. 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя каманды і Кувейт
[правіць | правіць зыходнік]Скалары пачаў трэнерскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентру Спартыву Алагуану». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з’ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з’ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джыда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».
У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Грэміу». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з’ехаў у Японію ў клуб «Джубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998 годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».
Трэнер зборнай Бразіліі па футболе
[правіць | правіць зыходнік]Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леана бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Германіі. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.
Трэнер зборнай Партугаліі па футболе
[правіць | правіць зыходнік]З 2003 года Скалары з’яўляўся трэнерам зборнай Партугаліі. На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.
12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.
«Чэлсі»
[правіць | правіць зыходнік]11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па заканчэнні турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пасаду галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[3]
Трэнерскія дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Клубы
- Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
- Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміу»)
- Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміу»)
- Уладальнік Кубка Бразіліі (4): 1991 («Крысіума»), 1994 («Грэміу»), 1998, 2012 («Палмейрас»),
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміу»), 1999 («Палмейрас»)
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1996 («Грэміу»)
- Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
- Чэмпіён Узбекістана: 2009 («Бунёдкар»)
- Чэмпіён Кітая (3): 2015, 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Уладальнік Кубка Кітая: 2016 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Уладальнік Суперкубка Кітая (2): 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
- Зборныя
- Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
- Фіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
- Кубак канфедэрацый: 2013 (Зборная Бразіліі па футболе)
- Асабістыя
- Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
- Трэнер года ФІФА: 2002
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Луіс Феліпі Скалары. Драўляная нага (руск.)
- ↑ Luiz Felipe Scolari // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Паведамленне на афіцыйным сайце «Чэлсі»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Партугальскай футбольнай федэрацыі Архівавана 27 верасня 2007.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Рыу-Гранды-ду-Сул
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі ФК СЭР Кашыяс
- Ігракі ФК Жувентуды
- Ігракі ФК Нову-Амбургу
- Ігракі ФК ССА Масеё
- Футбольныя трэнеры Бразіліі
- Трэнеры зборнай Кувейта па футболе
- Трэнеры зборнай Бразіліі па футболе
- Трэнеры зборнай Партугаліі па футболе
- Трэнеры ФК ССА Масеё
- Трэнеры ФК Жувентуды
- Трэнеры ФК Аль-Шабаб Эр-Рыяд
- Трэнеры ФК Грэміу Бразіл
- Трэнеры ФК Грэміу
- Трэнеры ФК Гаяс
- Трэнеры ФК Аль-Кадысія Кувейт
- Трэнеры ФК Карытыба
- Трэнеры ФК Крысіума
- Трэнеры ФК Аль-Ахлі Джыда
- Трэнеры ФК Джубіла Івата
- Трэнеры ФК Палмейрас
- Трэнеры ФК Крузейру
- Трэнеры ФК Чэлсі
- Трэнеры ФК Бунёдкар
- Трэнеры ФК Гуанчжоу Эвергранд
- Трэнеры ФК Атлетыку Паранаэнсі
- Трэнеры ФК Атлетыку Мінейру
- Трэнеры-пераможцы чэмпіянатаў свету па футболе